#formananova
Фітнес-адвэнт
31 дзень руху
1–31 снежня
- 30 хвілін актыўнасці штодня
- Цікавыя дадатковыя заданні на сайце
СупольнасцьСвяточны настройПадарункі
Пра выклік
Знойдзем час для сябе нават у самым мітуслівым месяцы года
Так-так, мы ведаем, што ў перадсвяточнай мітусні не заўсёды лёгка знайсці час на фізічную актыўнасць. А таму прапаноўваем гэты файны выклік — у крутой супольнасці з шыкоўнымі падарункамі і добрай забавай!
Абіраем на свой густ
Як удзельнічаць
Чатыры простыя крокі
-
Адкрый каляндар
Каляндар на снежань чакае на гэтай старонцы — рэгістрацыя не патрэбная. Твае адзнакі захоўваюцца ў браўзеры.
-
Рухайся штодня
Выбірай актыўнасць і рухайся не менш за 30 хвілін.
-
Адзначай у календары
Пасля заняткаў адкрывай дзень, адзначай від актыўнасці і працягласць, загружай фота: сэлфі, шпацыр або скрыншот з трэкера.
-
Дзяліся ў Instagram
2–3 разы на тыдзень: у сторыс, допісах або reels. Дадавай #formananova і пазнакі арганізатараў.
Каляндар
Мой снежань
- Дзень залічаны
- Менш за 30 хв
- Акенца з заданнем
- Сёння
Акенцы з заданнямі
Маленькія прыгоды на кожны другі дзень
На любым этапе можна дзяліцца ў сацыяльных сетках тым, што вам найбольш падабаецца: сваімі знаходкамі, маленькімі радасцямі і добрымі справамі. Магчыма, менавіта ваш допіс натхніць кагосьці далучыцца! Адзначайце, калі ласка, арганізатараў.
Выконвайце заданні так, як вам адгукаецца. Тут няма спаборніцтва: ёсць нагоды заўважыць добрае, падтрымаць адно аднаго і дадаць крыху цяпла ў звычайны дзень.
Падарункі
Што разыгрываем
Сярод удзельнікаў, якія назапасяць не менш за 21 дзень актыўнасці і дзяліліся гэтым у Instagram, правядзём разыгранку падарункаў!
Як трапіць у разыгранку
-
1–31 снежня
Рухаемся штодня і назапашваем не менш за 21 дзень актыўнасці. 2–3 разы на тыдзень дзелімся ў Instagram.
-
1–5 студзеня
Пішам допіс, рылс ці сторыс, падсумоўваем гэты досвед і адзначаем хэштэгам #formananova і арганізатараў.
-
Да 7 студзеня
Абвяшчаем вынікі разыгранкі (уключна).