#formananova
BE PL EN

#formananova

Фітнес-адвэнт

31 дзень руху

1–31 снежня

  • 30 хвілін актыўнасці штодня
  • Цікавыя дадатковыя заданні на сайце

СупольнасцьСвяточны настройПадарункі

Пра выклік

Знойдзем час для сябе нават у самым мітуслівым месяцы года

Так-так, мы ведаем, што ў перадсвяточнай мітусні не заўсёды лёгка знайсці час на фізічную актыўнасць. А таму прапаноўваем гэты файны выклік — у крутой супольнасці з шыкоўнымі падарункамі і добрай забавай!

30 хвілін руху штодняі нават болей, калі хочацца
31 дзеньз 1 па 31 снежня
15 акенцаў з заданнямілёгкімі, цікавымі і на добрыя справы
21 дзень актыўнасціі вы ў разыгранцы падарункаў

Абіраем на свой густ

    Як удзельнічаць

    Чатыры простыя крокі

    1. Адкрый каляндар

      Каляндар на снежань чакае на гэтай старонцы — рэгістрацыя не патрэбная. Твае адзнакі захоўваюцца ў браўзеры.

    2. Рухайся штодня

      Выбірай актыўнасць і рухайся не менш за 30 хвілін.

    3. Адзначай у календары

      Пасля заняткаў адкрывай дзень, адзначай від актыўнасці і працягласць, загружай фота: сэлфі, шпацыр або скрыншот з трэкера.

    4. Дзяліся ў Instagram

      2–3 разы на тыдзень: у сторыс, допісах або reels. Дадавай #formananova і пазнакі арганізатараў.

    Каляндар

    Мой снежань

    • Дзень залічаны
    • Менш за 30 хв
    • Акенца з заданнем
    • Сёння

    Акенцы з заданнямі

    Маленькія прыгоды на кожны другі дзень

    На любым этапе можна дзяліцца ў сацыяльных сетках тым, што вам найбольш падабаецца: сваімі знаходкамі, маленькімі радасцямі і добрымі справамі. Магчыма, менавіта ваш допіс натхніць кагосьці далучыцца! Адзначайце, калі ласка, арганізатараў.

    Выконвайце заданні так, як вам адгукаецца. Тут няма спаборніцтва: ёсць нагоды заўважыць добрае, падтрымаць адно аднаго і дадаць крыху цяпла ў звычайны дзень.

    Падарункі

    Што разыгрываем

    Сярод удзельнікаў, якія назапасяць не менш за 21 дзень актыўнасці і дзяліліся гэтым у Instagram, правядзём разыгранку падарункаў!

      Як трапіць у разыгранку

      1. 1–31 снежня

        Рухаемся штодня і назапашваем не менш за 21 дзень актыўнасці. 2–3 разы на тыдзень дзелімся ў Instagram.

      2. 1–5 студзеня

        Пішам допіс, рылс ці сторыс, падсумоўваем гэты досвед і адзначаем хэштэгам #formananova і арганізатараў.

      3. Да 7 студзеня

        Абвяшчаем вынікі разыгранкі (уключна).

      Для сторыс і падсумавальнага допісу

      Мой снежань руху